У Менску дабудавалі вялізную новую амбасаду Кітая
21- 12.10.2023, 15:11
- 15,018
Што ў выніку выйшла?
Каля палаца незалежнасці на праспекце Пераможцаў у Менску візуальна закончанае будаўніцтва комплексу будынкаў пасольства Кітая. Збудаванні ўжо аздобленыя і пафарбаваныя. Realt.by паглядзеў, як усё гэта цяпер выглядае.
Комплекс будынкаў пасольства Кітая з'явіцца паміж гандлёва-забаўляльным цэнтрам "Замак" і пасольствамі Казахстана і Туркменістана. Гэтая зямля перададзеная дыпламатычнаму прадстаўніцтву ў арэнду за адзін даляр на год на 70 гадоў — з восені 2018 года да восені 2088 года.


Увосень 2019-га тут пачаліся работы, а ў верасні 2022 года будоўля выглядала так.
За год сітуацыя значна змянілася, і комплекс будынкаў ужо візуальна выглядае скончаным.
Будынкі пафарбаваныя, у двары ўжо зробленае азеляненне, побач ходзіць ахоўнік.

Акрамя амбасады, у комплексе размесцяцца кватэры супрацоўнікаў і дапаможныя будынкі.
Амбасаду планавалі здаць сёлета. Напэўна, гэтак і выйдзе. А далей — пярэбары сюды дыпламатычнай місіі Кітая з Берасцянскай вуліцы.

Нагадаем, уся гэтая гісторыя пачалася з таго, што ў 2010 годзе Беларусь і Кітай дамовіліся выдаць адно аднаму зямельныя дзялянкі ў доўгатэрміновую арэнду для будаўніцтва дыпламатычных прадстаўніцтваў. Так, беларуская старана атрымала ў арэнду зямельны надзел у Пекіне плошчай блізу 0,5 га, на якім ужо размешчаны будынак пасольства, а кітайская старана — гэты зямельны надзел плошчай 1,5 га ў Менску.
