20 кастрычнiка 2023, Пятніца, 5:05
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

«Паведаміў, што ляціць на Кубу для арганізацыі дня нараджэння шэйха з ААЭ»

25
«Паведаміў, што ляціць на Кубу для арганізацыі дня нараджэння шэйха з ААЭ»

Мянчанка пазнаёмілася з «самавітым бізнэсоўцам» і засталася без 120 тысяч рублёў.

У ліпені гэтага года 35-гадовая мянчанка ў папулярнай праграме для знаёмстваў завязала стасункі з нейкім Віктарам. Той расказваў, што ладзіць розныя імпрэзы ва ўсім свеце. У перапісках ён заўсёды быў вельмі ўважлівым, цікавіўся жыццём мянчанкі і выказваў сімпатыю, што выклікала давер у жанчыны. Пры гэтым мужчына неаднаразова згадваў, што грошы на развіццё бізнэсу ён зарабіў з дапамогай інвестыцый у крыптавалюце, паведамляе Следчы камітэт.

Праз пэўны час Віктар паведаміў, што ляціць на Кубу для арганізацыі дня нараджэння шэйха з ААЭ і прапанаваў перад вылетам дапамагчы мянчанцы трапіць у суполку ягонага сябра, з дапамогай якога ён зарабіў свой капітал. Тая паверыла.

У часе гутаркі "брокер" расказаў, што займаецца інвестыцыямі на біржах, у тым ліку валютных і сыравінных рынках. Наўзамен на поўнае суправаджэнне дзейнасці папрасіў 10% ад прыбытку. Мянчанка пагадзілася і перадала яму ўсе неабходныя для рэгістрацыі звесткі.

На працягу двух тыдняў жанчына пад кіраўніцтвам куратара рэгістравалася на сайтах, папаўняла рахунак і пераводзіла грошы. А калі захацела вывесці іх, ёй паведамілі, што немагчыма. І толькі тады яна зразумела, што стала ахвярай ашуканцаў і звярнулася ў міліцыю.

Агулам на рахункі, падкантрольныя зламыснікам, мянчанка пералічыла больш за 122 тысячы рублёў.

Першамайскі (у Менску) раённы аддзел Следчага камітэта завёў крымінальную справу паводле ч.4 арт.209 (махлярства на вельмі вялікую суму) Крымінальнага кодэкса.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».