20 кастрычнiка 2023, Пятніца, 5:06
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія мужчыны сталі часцей сыходзіць у дэкрэт

5
Беларускія мужчыны сталі часцей сыходзіць у дэкрэт

Доўгі час гэты паказнік не перавышаў 1 адсотак.

У Беларусі мужчыны сталі часцей сыходзіць у дэкрэтны адпачынак для догляду дзіцяці. Новыя звесткі статыстыкі прадстаўнік Мінпрацы і сацабароны агучыў падчас прэс-канферэнцыі ў «Белпрэсцэнтры».

Так, паводле словаў намесніка кіраўніка працы і сацыяльнай абароны Валерыя Кавалькова, у Беларусі да 2 адсоткаў вырасла колькасць бацькоў, якія ідуць у дэкрэт. Хоць даволі доўгі час гэты паказнік не перавышаў 1%.

– Адзін бацька са ста пакідаў працу і сыходзіў у дэкрэтны адпачынак для догляду дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў. А цяпер на 1000 бацькоў будзе 20 «дэкрэтнікаў», – заўважыў чыноўнік.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».