20 кастрычнiка 2023, Пятніца, 5:06
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Як выглядае самая дарагая кватэра ў квартале для менчукоў у Смалявічах

15
Як выглядае самая дарагая кватэра ў квартале для менчукоў у Смалявічах

З гардэробнай і пасудамыйкай.

Квартал для менчукоў у Смалявічах забудоўваюць ужо некалькі гадоў. Ён знаходзіцца каля мясцовага вадасховішча. Realt.by паглядзеў, за колькі там прадаюцца кватэры і як выглядае самая дарагая з іх.

Кватэры без рамонту ў гэтым квартале стартуюць ад 33 тысячаў даляраў, за 44 тысячы можна набыць двушку з рамонтам. А вось самая дарагая кватэра – гэтая двушка з метрам больш за тысячу даляраў. Яна знаходзіцца на сёмым паверсе дзевяціпавярховай панэлькі 2020 года пабудовы. Адрас – Ціхава, 3. Кожныя 10–15 хвілін ходзіць маршрутка, да станцыі метро «Барысаўскі тракт» 25 хвілінаў.

Так выглядае дом і двор.

Агульная плошча кватэры – 61 «квадрат», жылая – 27. Кухня займае 11 метраў. З тэхнікі ў кухні ёсць посудамыйка, варачная панэль, лядоўня і духавая шафа.

Плошча жылых пакояў – 12 і 15 «квадратаў». Гэта спальня і дзіцячы пакой. У спальні ёсць выхад на лоджыю. У дзіцячым два спальныя месцы.

Санвузел паасобны. У прыбіральні ёсць невялікая рукамыйніца. У ванным пакоі ўсталяваная ванна, ёсць пральная машына.

У кватэры прасторны калідор, яго плошча – 14 «квадратаў». Устаноўленая шафа-купэ. Ёсць гардэробная.

Кошт кватэры – 67 тысячаў даляраў (1098 даляраў за «квадрат»).

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».