20 кастрычнiка 2023, Пятніца, 5:06
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Над мяжой пад Берасцем два беларусы запусцілі беспілотнік самалётнага тыпу

4
Над мяжой пад Берасцем два беларусы запусцілі беспілотнік самалётнага тыпу
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Памежнікі спалохаліся.

У Берасцейскім раёне памежнікі затрымалі двух аператараў беспілотніка, які лятаў «у межах памежнай паласы». Пра гэта расказалі ў прэс-службе Дзяржаўнага памежнага камітэту.

Уначы 11 кастрычніка заўважылі ў небе «беспілотны лятальны апарат самалётнага тыпу». На сцвярджэнне ДПК, апарат парыў «у межах памежнай паласы».

Аператараў беспілотніка – двух жыхароў Берасця – знайшлі каля адной з прымежных вёсак Берасцейскага раёна. На месцы затрымання знаходзіліся два аўтамабілі, абсталяваныя прыстасаваннем запуску БПЛА. Пры іх аглядзе выяўлены сам беспілотнік, два GPS-трэкеры, ноўтбук і пульт дыстанцыйнага кіравання, акумулятарныя батарэі.

На мужчын склалі пратакол за выкарыстанне беспілотнага лятальнага апарата ў памежнай паласе.

«Цяпер праводзіцца экспертыза БПЛА, якая дазволіць устанавіць магчымыя іншыя факты супрацьпраўнай дзейнасці на дзяржаўнай мяжы. Абаім пагражае штраф сумаю да 50 базавых велічыняў (1850 рублёў)», – адзначылі ў ДПК.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».