20 кастрычнiка 2023, Пятніца, 5:06
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашысты прымусілі затрыманага паэта напісаць і прачытаць на камеру верш пра ГУБАЗіК

22
Лукашысты прымусілі затрыманага паэта напісаць і прачытаць на камеру верш пра ГУБАЗіК

Раней ён апублікаваў верш аб дыктатары.

Сілавікі затрымалі паэта Сяргея Суконнага. Яго «пакаяннае» відэа размясціў 13 кастрычніка набліжаны да ГУБАЗіК рэсурс.

На камеру мужчыну прымусілі прызнацца ў тым, што ён вёў перапіску ў прызнаных «экстрэмісцкімі» чат-ботах, а 11 ліпеня сёлета апублікаваў у тэлеграм-канале «свой вершык» пра Аляксандра Лукашэнку.

Прапагандысты таксама паведамілі, што затрыманы нібыта адміністраваў тэлеграм-канал і 16 груп у Facebook. Сярод іх: «Арт-каляндар», «Дзяржава і чалавек», «Ды гэта проста смех», «Жывіце ў радасці», «Жывіце выдатна і доўга» і іншыя.

Набліжаны да ГУБАЗіК рэсурс заявіў, што Сяргей Суконны нібыта публікаваў «фэйкі», заклікаў да забастовак, а ягоны грамадска-палітычныя вершы «суправаджаліся распальваннем нянавісці і злачыннымі выявамі».

Сілавікі таксама прымусілі паэта напісаць верш аб сваім затрыманні і зачытаць тэкст на камеру.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».