20 кастрычнiка 2023, Пятніца, 5:06
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Загадчыка аддзялення Віцебскай абласной лякарні прысудзілі да арышту

19
Загадчыка аддзялення Віцебскай абласной лякарні прысудзілі да арышту

Аляксандр Ганчароў працуе лекарам ужо амаль 30 гадоў.

Затрыманага загадчыка аддзялення анэстэзіялогіі і рэанімацыі Віцебскай абласной клінікі Аляксандра Ганчарова, паводле няспраўджанай інфармацыі, прысудзілі да 15 дзён арышту, паведаміў праваабарончы цэнтр «Вясна».

Напярэдадні ў тэлеграм-канале “Белыя Халаты. News» са спасылкай на свае крыніцы напісалі, што 11 кастрычніка быў затрыманы загадчык аддзялення анэстэзіялогіі і рэанімацыі Віцебскай абласной клінікі Аляксандр Ганчароў.

Прычына затрымання не называецца. 13 кастрычніка адбыўся суд, паводле няспраўджанай інфармацыі праваабаронцаў, медыку прызначылі 15 дзён адміністрацыйнага арышту.

Аляксандр Ганчароў працуе лекарам ужо амаль 30 гадоў, у 2014 годзе быў названы "Чалавекам года Віцебшчыны", узнагароджаны нагрудным знакам "Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь", у 2020 годзе атрымаў падзяку Аляксандра Лукашэнкі за ўклад у барацьбу з COVID-19.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».