Менск увайшоў у топ-3 кірункаў падарожжаў расейцаў
16- 14.10.2023, 16:57
- 2,902
Сталіца Беларусі саступіла Стамбулу і Дубаю.
Беларуская сталіца ўпэўнена ўвайшла ў тройцу самых папулярных кірункаў для падарожжаў расейскіх сем'яў на вакацыях. Пра гэта, як піша ТАСС, гаворыцца ў комплексным даследаванні сэрвісу планавання падарожжаў OneTwoTrip.
Сярод замежных кірункаў расейцы з дзецьмі на восеньскія вакацыі часцей за ўсё рэзэрвуюць гатэлі ў Стамбуле (14,7% сем'яў з як мінімум адным дзіцем), Дубай (5,3% рэзэрваванняў) і Менск (4,7 %).
Адзначым, што ў 2022 годзе ў топ-10 найбольш папулярных замежных кірункаў уваходзілі такія месты як Барсэлона, Ташкент, Ерэван, Сэул, Мілан і Парыж.