Уступленне Беларусі ў NATO: названы самы просты і важкі аргумент
6- 18.10.2023, 14:19
- 22,094
Паглядзіце на карту.
Чаму Беларусь абавязкова павінна стаць сябрам NATO?
На гэтыя пытанні ў праграме сайта Charter97.org Studio X97 адказаў лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў. Вядоўца - Яўген Клімакін.
Падпісвайцеся на Youtube канал «Хартыі-97» - charter97video. Падзяліцеся відэа з сябрамі. Стаўце падабайкі і пішыце каментары.
- Вы паслядоўна кажаце аб тым, што Беларусь - гэта Еўропа і ў будучыні частка Еўрапейскага Звязу. Ці павінна, на ваш погляд, Беларусь быць часткай NATO?
- Адназначна. Больш за тое, скажу, што без Беларусі не будзе гарантавана бяспека ў Еўропе. Украіна не развяжа праблему бяспекі Еўропы. Таму што гэта балкон, паглядзіце на карту і вы ўбачыце цудоўны, нібы спецыяльна створаны для расейскіх імперыялістаў балкон для нападу на Еўропу, перш за ўсё на Украіну, Польшчу, Літву, Латвію. І калі гэты балкон не стане незалежнай Беларуссю без дыктатараў, то не будзе ніякай бяспекі ў Еўропе.
Таму я са сваімі ўкраінскімі сябрамі, партнёрамі ўвесь час размаўляю аб тым, што Украіна павінна мець гарантыі бяспекі. Абсалютна дакладна. Але ўключайце Беларусь туды. Таму што без гарантыі з гэтага боку, тэорыя аб буферных зонах, аб тым, што можна ў шэрай зоне дзесьці палавіць рыбку і гарантаваць бяспеку, абвалілася з нападам Расеі на Украіну.
Як сказаў вядомы палітык, дыпламат Курт Волкер, які быў у свой час прадстаўніком прэзідэнта ЗША ва Украіне: "Шэрая зона - гэта зялёнае святло!" Гэта значыць, гэта запрашэнне да агрэсіі. Таму такіх шэрых зон не павінна заставацца. І калі Еўропа выраўнуе свае межы - яна гарантуе бяспеку. А гарантуе бяспеку ў Еўропе сёння толькі NATO.
Спрабаваў Еўразвяз нейкія сілы свае ствараць, нешта там адбывалася. Мусіць, вырасла каардынацыя паміж узброенымі сіламі еўрапейскіх войскаў, гэта значыць еўрапейскіх краін. Але гэта не дзейная войска, якое ёсць у NATO. Паглядзіце, як дакладна працуе сёння NATO, нягледзячы на існыя супярэчнасці.
Чаму пакідаюць Столтэнбэрга ўжо на трэці тэрмін? Таму што гэта сусветны лідар, які выдатна накіроўвае вялізную машыну ваенна-палітычнай арганізацыі NATO і з'яўляецца і капітанам, і штурманам адначасова. І калі б NATO спрыяла, калі б яны пачалі разважаць, што можна, што нельга, а не сталі дапамагаць Украіне, не адразу, прызнаем, але сталі, то Украіны сёння б не было, давайце шчыра казаць. Таму бяспеку і нават па перыметры Еўропы забяспечвае сёння NATO.
- Ідэя сяброўства Беларусі ў NATO. Ці знойдзе яна падтрымку сярод беларусаў?
- Я гэтай лініі прытрымліваюся з пачатку 2000-х. І нашая грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» стаіць на гэтых пазіцыях. Рана ці позна нам давядзецца рабіць гэты выбар. Мы не можам рабіць выбар на карысць нейтралітэту. Я не вельмі люблю палітыканскіх разваг "мы павінны быць нейтральнымі".
Хлопцы, вазьміце з алоўкам палічыце, колькі гэта будзе каштаваць. Найбагацейшая Швэцыя зараз уступае ў NATO. Чаму? Яны марнавалі вялізныя грошы на абарону для таго, каб забяспечыць гэты нейтралітэт. Яны зараз будуць выдаткоўваць менш за тыя устаноўленыя 2%, бо на сваю абарону яны выдаткоўвалі значна больш. Таму размовы пра нейтралітэт, пра тое, што мы можам неяк у нейкіх пагадненнях... Па-першае, пагадненні з Расеяй немагчымыя. Што казаць пра нейкія там гандлёва-эканамічныя, Расея выйшла з тых самых ядзерных пагадненняў, пра якія мы казалі. Выйшаўшы з пагадненняў, адразу ж павялічыла небяспеку для ўсяго свету. Адразу ж падарвала міжнародны мір і бяспеку. Таму пра гэта гаворкі быць не можа.
Заставацца боўтацца паміж Расеяй і Еўропай? Ну, гэта ўсё, гэта канец дзяржавы.