Стала вядома, як размеркаваліся мандаты ў польскім Сэйме
2- 18.10.2023, 9:34
- 6,534
Афіцыйная інфармацыя ад ЦВК.
З'явілася афіцыйная інфармацыя аб размеркаванні мандатаў у польскім Сэйме пасля выбараў 15 кастрычніка, паведамляе tvn24.pl.
Дзяржаўная выбарчая камісія афіцыйна паведаміла, што апазіцыя атрымала 248 месцаў у Сэйме. У кіроўнай цягам васьмі гадоў партыі «Права і Справядлівасць» - 194 мандаты, у «Канфедэрацыі» 18 мандатаў.
Для парламенцкай большасці, неабходнай для фармавання ўрада, патрэбны 231 мандат.
Раней Дзяржаўная выбарчая камісія апублікавала звесткі аб 100 адсотках выбарчых участкаў. Паводле гэтых вынікаў у Сэйм патрапілі пяць партый.
"Права і Справядлівасць" - 35,38%.

“Грамадзянская кааліцыя” - 30,7%.
"Трэці шлях" - 14,4%.
"Новыя левыя" - 8,61%.
“Канфедэрацыя” - 7,16%.

Пазней Дзяржаўная выбарчая камісія прадставіла размеркаванне мандатаў у Сэйме. Яно выглядае наступным чынам:
"Права і Справядлівасць" - 194 мандаты.
"Грамадзянская кааліцыя" - 157 мандатаў.
"Трэці шлях" - 65 мандатаў.
"Новыя левыя" - 26 мандатаў.
"Канфедэрацыя" -18 мандатаў.
Гэта азначае, што дэмакратычная апазіцыя можа разлічваць на 248 месцаў у Сэйме.