СМІ: УСУ выбілі расейскія войскі з Поймы недалёка ад Алешак
- 18.10.2023, 11:16
- 7,092
Створаны новы плацдарм на левым беразе Дняпра.
З'явілася інфармацыя, што ўкраінскаму дэсанту ўдалося выбіць УС РФ з Поймы на Херсоншчыне. Само сяло знаходзіцца недалёка ад Дняпра на поўначы ад Алешак, піша dialog.ua.
Больш за тое, некаторыя расейскія ваенкары таксама сцвярджаюць, што пад кантролем УСУ апынулася і Пясчанаўка.
Сёння, 18 кастрычніка, Z-паблік "Рыбар" паведаміў аб тым, што нібыта дэсант УСУ ўжо ў Пойме і Пясчанаўцы.
Ваенкары б'юць у набат, бо, паводле карты мясцовасці, УСУ пашыраюць свой плацдарм і сваю прысутнасць на левым беразе Херсоншчыны.
Прапагандысты пішуць, што для фармавання Дняпра ўжо гатовы некалькі брыгад марской пяхоты, пантонныя масты і больш за 100 катараў і лодак.

Пры гэтым аналітыкі з Інстытута вывучэння вайны паведамляюць, што ў перыяд з 16 да 17 кастрычніка расейскае войска нібыта не дапусціла спробу высадкі ўкраінскага дэсанту на левым беразе Херсоншчыны. Баі ішлі ў раёне Казачых Лагераў і Падстэпавага.
Таксама шэраг Z-паблікаў сцвярджаў, што напярэдадні войску РФ удалося адбіць атакі некалькіх дэсантных груп па 20 чалавек, якія высадзіліся ў балоцістай мясцовасці на поўначы Алешак у раёне Пясчанаўкі.