Еўрадэпутатка: Паліна Шарэнда-Панасюк працягвае супраціўляцца!
5- 18.10.2023, 11:57
- 2,168
Сусветная супольнасць павінна змагацца за вызваленне вязняў рэжыму Лукашэнкі.
Лукашысты прысудзілі актывістцы грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліне Шарэндзе-Панасюк год і тры дні калоніі за «непадпарадкаванне турэмнай адміністрацыі». Еўрадэпутатка ад Партугаліі, «хросная» палітычнай зняволенай Ізабэль Сантуш адрэагавала на незаконны прысуд:
- Нягледзячы на ўсе намаганні, Паліна зноў была асуджаная ў Беларусі, гэтым разам - на 1 год і 3 дні пазбаўлення волі за «непадпарадкаванне адміністрацыі пенітэнцыярнай установы», дзе яна ўтрымліваецца.
Паліна ў сваім выступе ў судзе звярнула ўвагу на тое, што яна называе «канцэнтрацыйным лагерам XXI стагоддзя для жанчын», улічваючы бесчалавечнае абыходжанне, якое яна зазнае ў турме ў Рэчыцы.
І заклікала міжнародную супольнасць зрабіць усё магчымае, каб вязні Лукашэнкі, затрыманыя пасля пратэстаў супраць сфальсіфікаваных выбараў 2020 года, былі вызваленыя. Паліна працягвае супраціўляцца!
Apesar de todos os esforços, Palina foi novamente condenada na Bielorrússia, desta vez a 1 ano e 3 dias de prisão, por "desobediência à administração do estabelecimento prisional" onde está detida. #staystrong #freepalina👇 pic.twitter.com/zijfgWabRo
— Isabel Santos MEP (@isabel_mep) October 9, 2023