20 кастрычнiка 2023, Пятніца, 5:04
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцініст Газманаў распавёў пра арышт ягонай нерухомасці ў Еўропе і схлусіў, што шчаслівы

33
Пуцініст Газманаў распавёў пра арышт ягонай нерухомасці ў Еўропе і схлусіў, што шчаслівы
АЛЕГ ГАЗМАНАЎ

Артыст пазбавіўся кватэр у Італіі і Латвіі.

Расейскі спявак і пуцінскі прапагандыст Алег Газманаў пахваліўся тым, што знаходзіцца пад заходнімі санкцыямі. Артыст пазбавіўся кватэр у Італіі і Латвіі.

Пра гэта ён расказаў аднаму з расейскіх СМІ. Газманаў назваў сябе "кавалерам усіх санкцый" і запэўніў, што ад гэтага ён шчаслівы, піша obozrevatel.com.

У 2014 годзе пуцініст атрымаў забарону на ўезд на тэрыторыю Латвіі разам са сваімі калегамі - Іосіфам Кабзонам і Валерыяй. Арышт нерухомасці ў Юрмале і Італіі Газманаў ахрысціў “спадарожнымі стратамі”.

“Я кавалер усіх санкцый, і мяне гэта вельмі радуе”, - напышліва заявіў артыст. Ён мяркуе, што калі захад бачыць у ім пагрозу, то гэта можа азначаць толькі адно - ён нібыта карысны для сваёй дзяржавы. І хоць яго не пускаюць у "гнілыя непрыязныя краіны захаду", са слоў Алега Газманава, ён шчаслівы мець магчымасць паехаць у Пензу, Белгарад і Пецярбург.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».