20 кастрычнiка 2023, Пятніца, 5:04
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Байдэн: Удар па шпіталі ў Газе нанёс другі бок, а не Ізраіль

Байдэн: Удар па шпіталі ў Газе нанёс другі бок, а не Ізраіль

Прэзідэнт ЗША зрабіў заяву на сустрэчы з Нетаньяху.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Ізраіля Біньямінам Нетаньяху заявіў, што ракетны ўдар па бальніцы Аль-Ахлі ў сектары Газа нанёс іншы бок, а не ізраільскае войска, паведамляе CNN.

"Я быў глыбока засмучаны і абураны выбухам лякарні ў сектары Газы ўчора, і, мяркуючы з таго, што я бачыў, ствараецца ўражанне, што гэта зрабіла іншая каманда, а не вы [Ізраіль]", – сказаў Байдэн. Пры гэтым ён дадаў, што многія людзі цяпер у гэтым не ўпэўненыя, "таму нам трэба многае - нам трэба пераадолець многае".

Шпіталь Аль-Ахлі зазнаў напад 17 кастрычніка. Са звестак тэлеканала Al Arabiya, больш за 800 чалавек загінулі або атрымалі раненні. Міністэрства аховы здароўя сектара Газа пацвердзіла гібель сама меней 500 чалавек, большасць з якіх — жанчыны і дзеці.

Бакі канфлікту ўсклалі віну адзін на аднаго. Прэзідэнт Палестыны Махмуд Абас адмовіўся сустракацца з прэзідэнтам Байдэнам у Амане. Палестынская групоўка ХАМАС абвінаваціла ў тым, што адбылося Ізраіль, а таксама ўсклала адказнасць на ЗША.

Афіцыйны прадстаўнік ізраільскага войска (ЦАХАЛ) Даніэль Хагары заявіў, што Ізраіль не наносіў удары па шпіталі ў Газе. Паводле ягоных слоў, гэта адбылося ў выніку няўдалага запуску ракеты тэрарыстычнай групоўкі "Ісламскі джыхад". Ён нагадаў, што з пачатку вайны блізу 450 ракет, выпушчаных па Ізраілі, упалі ў Газе. Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху таксама падкрэсліў, што ў атацы вінаватыя тэрарысты, а не вайскоўцы.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».