20 кастрычнiка 2023, Пятніца, 5:04
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Вежа адляцела на некалькі метраў: «Войска дронаў» цалкам знішчыла расейскі танк

4
Вежа адляцела на некалькі метраў: «Войска дронаў» цалкам знішчыла расейскі танк

Відэафакт.

Украінскія вайскоўцы разбілі на драбкі расейскі танк Т-62. Руку да гэтага прыклала «Войска дронаў».

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Telegram віцэ-прэм'ера, міністра ў лічбавай трансфармацыі Міхаіла Фёдарава.

«Расейскі танк з лятучай вежай – праца ўдарнай роты БПЛА 79 АДШБр PERUN GROUP у Данецкай вобласці», – адзначыў ён.

Са слоў Фёдарава, байцы па-майстэрску трапілі ў боекамплект танка Т-62 FPV-дронам.

«Далей была магутная дэтанацыя і знішчаны ўшчэнт расейскі хлам», - дадаў украінскі міністр.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».