ЗША закрыюць доступ Кітаю да большай часткі сваіх мікрасхем
7- 18.10.2023, 16:18
- 7,982
Пад амерыканскія абмежаванні таксама падпадаюць Іран і Расея.
Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна плануе спыніць пастаўкі ў Кітай больш сучасных чыпаў штучнага інтэлекту, распрацаваных амерыканскім вытворцам Nvidia і іншымі кампаніямі.
Як паведамляе Reuters (пераклад - «Униан»), такія захады накіраваныя на тое, каб перашкодзіць Пекіну атрымліваць перадавыя амерыканскія тэхналогіі для ўмацавання свайго войска.
«Правілы, якія набудуць моц праз 30 дзён, абмяжоўваюць шырэйшы дыяпазон перадавых чыпаў і прылад для вытворчасці чыпаў для большай колькасці краін, уключаючы Іран і Расею, а таксама ўносяць у чорны спіс кітайскіх распрацоўнікаў чыпаў Moore Threads і Biren», - гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што новыя захады закрываюць шчыліны ў нормах, апублікаваных у кастрычніку мінулага года, і, магчыма, будуць абнаўляцца «прынамсі, штогод», заявіла журналістам міністр гандлю Джына Райманд.
- Мэта палягае ў тым, каб абмежаваць доступ Кітая да перадавых паўправаднікоў, якія могуць спрыяць прарыву ў галіне штучнага інтэлекту і складаных кампутараў, якія маюць вызначальнае значэнне для кітайскіх вайсковых дадаткаў», - адзначыў Райманд.
Прадстаўнік пасольства Кітая заявіў, што кітайскі бок «рашуча выступае супраць» новых абмежаванняў, дадаўшы, што «адвольнае ўстанаўленне абмежаванняў або гвалтоўнае імкненне да раз'яднання дзеля палітычнага парадку дня парушае прынцыпы рыначнай эканомікі і сумленнай канкурэнцыі і падрывае міжнародны эканамічны і гандлёвы парадак».
Журналісты тлумачаць, што новыя захады дэманструюць спробы адміністрацыі Байдэна запаволіць пастаўкі мікрасхем і інструментаў для вытворчасці чыпаў у Кітай, нават нягледзячы на рост занепакоенасць з нагоды ролі, якую амерыканскія тэхналогіі гуляюць у мадэрнізацыі пекінскага войска.
Пасля публікацыі абноўленых правілаў вядучы амерыканскі распрацоўнік чыпаў са штучным інтэлектам Nvidia заявіў, што ён адпавядае нормам і не чакае істотнага ўплыву на найбліжэйшыя вынікі.
Кампанія Biren заявіла, што рашуча выступае супраць унясення яе ў чорны спіс і будзе звяртацца да ўрада ЗША з просьбай перагледзець гэтую пастанову. Кампанія Moore Threads заявіла, што катэгарычна не згаджаецца з дабаўленнем яе ў гандлёвы чорны спіс.