20 кастрычнiка 2023, Пятніца, 5:01
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ прасунуліся ля Вярбовага

3
УСУ прасунуліся ля Вярбовага

Украінскія байцы працягваюць весці наступальную аперацыю ў Запарожскай вобласці.

Узброеныя сілы Украіны працягваюць весці наступальную аперацыю ў Запарожскай вобласці і рушылі наперад на 400 метраў ля вёскі Вярбовага.

Пра гэта заявіў спікер Таўрыйскага кірунку Аляксандр Штупун, паведамляе Charter97.org са спасылкай на эфір тэлемарафона.

З яго слоў, байцы са складу аператыўна-стратэгічнай групоўкі войскаў «Таўрыя» прадаўжаюць весці наступленне на Мелітопальскім кірунку.

Украінскія байцы маюць частковы поспех на паўднёвы захад ад вёскі Вярбовага ў Запарожскай вобласці.

Ён адзначыў, што УСУ рушылі наперад на гэтым адрэзку на 400 метраў.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».