У Ізраіль прыбыў першы борт з амерыканскімі бронемашынамі для ЦАХАЛу
- 19.10.2023, 20:24
- 4,444
Гэтая пастаўка – частка маштабнай аперацыі закупак.
Міністэрства абароны Ізраілю паведаміла пра атрыманне ад ЗША першай партыі браняваных джыпаў для ЦАХАЛу. Установа апублікавала відэа з амерыканскім бортам, які даставіў тэхніку ў Ізраіль.
Мінабароны Ізраіля паведаміла, што джыпы перадаюцца для замены тых машынаў, якія былі пашкоджаныя падчас вайны.
Гэтая пастаўка – частка маштабнай аперацыі закупак. На гэты момант падпісаныя замовы на набыццё ў Ізраілі і за мяжой транспартных сродкаў і цяжкага абсталявання на суму больш за 400 млн шэкеляў (блізу $ 99 млн), паведамілі ва ўстанове.
The Israel Ministry of Defense recently received a cargo plane from the United States, carrying the initial shipment of armored vehicles designated for use by the Israel Defense Forces (IDF). They are being transferred to the IDF to replace vehicles damaged during the war. pic.twitter.com/4mweS5dQpz
— Ministry of Defense (@Israel_MOD) October 19, 2023