Непрыдатных да вайсковай службы беларусаў змогуць браць на службу паводле кантракту
6- 19.10.2023, 20:41
- 8,080
Лукашысты рыхтуюць чарговыя змены.
Стала вядома, што непрыдатных да вайсковай службы беларусаў змогуць браць на службу паводле кантракту. Гэта прапісана ў праекце закона «Аб змене законаў у пытаннях забеспячэння нацыянальнай бяспекі», які апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.
У законапраекце гаворыцца, што ў тым выпадку, калі чалавек не праходзіць на ваенную службу паводле шэрагу патрабаванняў, то яго змогуць узяць на ваенную службу паводле кантракту для забеспячэння інтарэсаў абароны, а таксама нацыянальнай бяспекі згодна з пастановай Аляксандра Лукашэнкі.