NATO ўзмацняе патруляванне Балтыйскага мора
2- 19.10.2023, 20:46
- 2,298
Праз пашкоджанне газаправода Balticconnector.
Паўночнаатлантычны альянс пастанавіў узмацніць патруляванне Балтыйскага мора пасля таго, як там быў пашкоджаны газаправод Balticconnector.
Пра гэта заявіў выканаўца абавязкаў прэс-сакратара NATO Дылан Уайт, паведамляе Charter97.org са спасылкай на прэс-службу Альянсу.
Паводле ягоных словаў, узмацненне патрулявання прадугледжвае дадатковыя наглядныя і выведныя палёты, у тым ліку з выкарыстаннем марскіх патрульных самалётаў, самалётаў AWACS (самалёты, абсталяваныя авіяцыйным комплексам радыёвыяўлення і навядзення) і беспілотнікаў.
Таксама ў раён Балтыйскага мора накіраваная флатылія з чатырох мінных тральнікаў (карабель для знішчэння марскіх мінаў).
«Мы прадаўжаем уважліва сачыць за сітуацыяй і знаходзімся ў цесным кантакце з нашымі хаўруснікамі Эстоніяй і Фінляндыяй, а таксама з нашай партнёркай Швэцыяй. NATO прадоўжыць адаптаваць сваю марскую пазіцыю ў Балтыйскім моры і зробіць усе неабходныя крокі для арганізацыі бяспекі хаўруснікаў», – падкрэсліў Уайт.