30 лiстапада 2023, Чацвер, 15:02
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Ілан Маск апублікаваў мэм і трапіў у новы скандал

51
Ілан Маск апублікаваў мэм і трапіў у новы скандал

Мільярдэр няўдала пажартаваў аб вайсковай дапамозе Украіне.

Амэрыканскі мільярдэр Ілан Маск апублікаваў мэм і трапіў у новы скандал.

У сацыяльнай сетцы X (раней — Twitter) ён апублікаваў мэм з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.

На фота выяўлены малады Зяленскі і подпіс: "Калі прайшло пяць хвілін, а ты яшчэ не папрасіў мільярд даляраў дапамогі".

Такі жарт выклікаў шквал крытыкі на адрас Маска, піша «Главред». На скандальны допіс адрэагавалі ў тым ліку дарадца Гельсінскай камісіі ЗША Пол Масара, аглядальнік TheDailyBeast Джулія Дэвіс, былы сябра рады Gerson Lehrman Group Пол ДэСантыс ды іншыя.

«Падтрымка Украіны — найлепшая інвестыцыя ў нацыянальную бяспеку, якую мы калі-небудзь рабілі», — пракаментаваў Пол Масара.

"Бо Зяленскі важыцца супрацьстаяць Пуціну, а Ілан ніколі не зможа", – адзначыла Джулія Дэвіс.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках