7 верасня 2024, Субота, 23:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Арменіі загаварылі аб выхадзе з АДКБ

7
У Арменіі загаварылі аб выхадзе з АДКБ

Уладам краіны нагадалі аб антыармянскай пазіцыі Масквы.

Асобныя грамадскія і палітычныя сілы загаварылі аб кардынальна новым для Арменіі міжнародным курсе. Афіцыйны Ерэван заклікалі выйсці з арганізацый, звязаных з Расейскай Федэрацыяй, і падаць заяўку ў Еўрапейскі звяз.

Улады Арменіі заклікалі выйсці з Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ), Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) і Супольнасці незалежных дзяржаў (СНД).

«У нашы дні антыармянская пазіцыя і палітыка, якая праводзіцца расейскімі ўладамі, ахвярамі якіх стаў армянскі народ Арцаха, не толькі дрэнныя, але і яшчэ больш паглыбляюць прорву, якая ўзнікла паміж Арменіяй і Расеяй за апошнія гады, робячы яе практычна непераадольнай, што стварае пільную патрэбу радыкальнага перагляду ўсёй дзейнай дамоўна-прававой базы паміж Рэспублікай Арменіяй і Расейскай Федэрацыяй», – гаворыцца ў паведамленні выдання «Радыё Свабода».

Пры гэтым аўтары звароту прыраўнавалі сітуацыю ў Карабаху з вайной супраць Украіны і генацыдам украінцаў. Акрамя таго, Ерэван заклікалі ратыфікаваць Рымскі статут Міжнароднага крымінальнага суда без усялякіх умоў.

Таксама ў заяве ідзе размова аб звароце да ЕЗ для паўнапраўнага сяброўства, а таксама аб падпісанні пагадненняў аб стратэгічным партнёрстве з краінамі Еўразвязу, ЗША, Канадай, Індыяй, а таксама паглыбленні вайсковага і вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва з краінамі Захаду.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках