Расейскія прапагандысты баяцца паўтарыць лёс Татарскага
2- 2.10.2023, 10:49
- 5,272
Z-ваенкар Коц забараніў прыносіць на свае сустрэчы падарункі.
Так званыя расейскія «z-ваенкары» панічна баяцца паўтарыць лёс свайго калегі Уладлена Татарскага.
Нагадаем, што Татарскі быў ліквідаваны на сустрэчы з прыхільнікамі ідэалогіі рашызму ў адной з кавярняў Санкт-Пецярбурга ў красавіку 2023 года ў выніку выбуху замінаванага бюста, падоранага яму адной з «прыхільніц».
Пры гэтым падобныя статуэткі рассылаліся і іншым расейскім вайсковым злачынцам.
У сувязі з гэтым яшчэ адзін вядомы крамлёўскі прапагандыст Аляксандр Коц надумаў забараніць сваім падпісантам прыносіць на сустрэчы з ім якія-небудзь падарункі, каб няўзнак не адправіцца следам за Татарскім, звяртае ўвагу New Voice.
«Прабачце, давайце абыдземся без падарункаў, сувеніраў, кветак. Найлепшы падарунак ваша прысутнасць і цёплыя размовы», - заклікаў ён у анонсе мерапрыемствы ў сябе ў сацсетках.