28 лiстапада 2023, aўторак, 12:10
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашысты палезлі ў беларускія сем'і

36
Лукашысты палезлі ў беларускія сем'і

Улады далі наказ аб тым, што ім хацелася б, каб гучала ў беларускіх дамах.

У Менску прайшло пасяджэнне «Рэспубліканскай міжарганізацыйнай каардынацыйнай рады патрыятычнага выхавання насельніцтва Рэспублікі Беларусі». Яго тэмай стала "Сям'я — падмурак патрыятычнага выхавання асобы", а ўдзельнікамі — чыноўнікі, у тым ліку прадстаўнікоў карных структур, а таксама святары.

Вось што абвясціў, як паведамляе прэсавая служба Лукашэнкі, намеснік кіраўніка адміністрацыі кіраўніка Ігар Луцкі. "Салiдарнасць" падае ягоныя выбраныя цытаты —- без каментароў.

Працоўны калектыў — гэта таксама сям'я. Як у цябе гэтыя стасункі складаюцца ў працоўным калектыве, яны таксама пераносяцца і на звычайную сям'ю. І, прыходзячы дадому, чалавек павінен дзецям сказаць, што і ў краіне, і на прадпрыемстве — усё добра. Што мы маем будучыню і мы будзем развівацца. Што маем сваю краіну, за якую мы мусім бараніць. Вось што павінен у сям'і трансляваць чалавек пасля працоўнага дня.

Сям'я з'яўляецца важным элементам нашага грамадства. І, вядома ж, выхаванне ў большай ступені ўскладзенае на сям'ю. Не толькі дзяржава мусіць займацца выхаваннем дзяцей, грамадзян. Сям'я — гэта падмурак патрыятычнага выхавання асобы.

Мы бачым, што ў грамадстве ўсё ж ёсць нейкая тэндэнцыя перакладваць на школу выхаванне маладога чалавека. Але вельмі важна, каб бацькі разумелі ўсю адказнасць перад дзецьмі, перад радзімай, каб выхаваць годнага грамадзяніна нашага грамадства.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках