13 снежня 2024, Пятніца, 18:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскім лекарам у рэгіёнах пачалі зразаць заробкі

3
Расейскім лекарам у рэгіёнах пачалі зразаць заробкі

Усе грошы пайшлі на вайну.

Медыцынскім работнікам у расейскіх рэгіёнах пачалі зразаць заробкі за кошт скарачэння стымуляцыйных выплат, расказаў "Известиям" сустаршыня міжрэгіянальнага прафсаюза работнікаў аховы здароўя "Дзеянне" Андрэй Канавал.

На розныя набаўкі ў лекараў прыпадае да 70% заробку, а на тарыф — толькі 30%. Медыцынскія ўстановы не могуць не выплаціць тарыф, але ў выпадку патрэбы яны лёгка скарачаюць стымуляцыйныя выплаты, растлумачыў Канавал, піша The Moscow Times.

Так, напрыклад, ва Уладзімірскай вобласці фельчары хуткай дапамогі бралі па 11,8 тысячяч рублёў у якасці набаўкі, але затым ім перасталі яе налічваць. Пасля звароту ў вышэйшую інстанцыю выплату вярнулі, скараціўшы яе суму да 2 тысячяч, расказала супрацоўніца "хуткай дапамогі" Алена.

Паводле ейных слоў, медыкі некалькі разоў сустракаліся з чыноўнікамі з абласнога Міністэрства аховы здароўя, якія пераконвалі іх, што афіцыйны заробак лекараў адпавядае сярэдняму ў рэгіёне. З усімі набаўкамі ён складае блізу 35 тысячяч рублёў.

"Нарматывы што да заплаты выконваюцца на 100%, але фактычна магу сказаць, што грошы, якія мы бяром, проста жабрацкія", — канстатавала Алена.

Такая ж сітуацыя адбылася ва Удмуртыі, дзе хуткую дапамогу пры шпіталі Глазава аб'ядналі са станцыяй хуткай дапамогі Іжэўска і знізілі заробкі з 30 тысяч рублёў на месяц да 20 тысяч. Са слоў былой супрацоўніцы хуткай дапамогі, ёй давялося пайсці з прафесіі і ўладкавацца на працу ў краму алкагольных напояў за 40 тысяч рублёў штомесяц.

Зніжэнне заробкаў медыкаў звязанае з неэфектыўнай работай кіраўніцтва шпіталяў і станцый хуткай дапамогі, мяркуе галоўны пазаштатны спецыяліст Міністэрства аховы здароўя Сяргей Багненка. «Плывучыя» выплаты застаюцца на меркаванне галоўнага лекара і, калі ўстанова адчувае цяжкасці з фінансаваннем, на іх накіроўваецца меншая сума, адзначае Канавал.

"Калі ў цэлым бюджэтная забяспечанасць рэгіёну скарачаецца, то, раз усе знаходзяцца ў адной лодцы, важна тлумачыць людзям сітуацыю", – кажа Багненка.

У 2019 годзе прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін даручыў стварыць адзіную сістэму аплаты працы медыкаў. Са слоў кіраўніка Міністэрства аховы здароўя РФ Міхаіла Мурашкі, пераход на яе адбудзецца толькі ў 2025 годзе. Сярод іншага, яна зменіць прапорцыі выплат: тарыф і кампенсацыя маюь складаць да 75% заробку, а стымуляцыйныя набаўкі — 25%. Пакуль жа рэгіёны самастойна вызначаюць прынцыпы аплаты працы медычных работнікаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках