21 кастрычнiка 2023, Субота, 22:50
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі Растоў скаланулі магутныя выбухі

15
Расейскі Растоў скаланулі магутныя выбухі

Губернатар заявіў аб ракетнай атацы.

У расейскім Растове-на-Доне ў суботу, 21 кастрычніка, грымнулі магутныя выбухі. Расейцы сцвярджаюць, што нібыта збілі ракету.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на губернатара Растоўскай вобласці Васілія Голубева ў Telegram.

«Сёння а 14:10 зноў спрацавалі сродкі СПА, якія засланяюць Растоўскую вобласць. Паветраная цэль у выніку знішчаная», — напісаў расейскі чыноўнік.

Жыхары Растова публікавалі відэа, на якіх чуваць выбухі. Акрамя таго, у сеціве расейцы пішуць, што нібыта над Растовам збілі ракету.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».