21 кастрычнiка 2023, Субота, 22:59
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі расказалі, якое надвор'е прыйдзе ў Беларусь у нядзелю

3
Сіноптыкі расказалі, якое надвор'е прыйдзе ў Беларусь у нядзелю

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

Сіноптыкі папярэджваюць аб аранжавым узроўні небяспекі на нядзелю. Заўтра ўдзень на паўночным захадзе Беларусі чакаюцца моцныя дажджы.

22 кастрычніка надвор'е будуць вызначаць атмасфэрныя франты ад цыклону, які рухаецца з Аўстрыі на заходнія абшары Беларусі, за якімі паступае цёплая паветраная маса. Чакаецца перавага хмарнага надвор'я. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, уночы ў паўночных абшарах магчымы мокры снег. Уначы і раніцай месцам туман. Вецер паўднёва-ўсходні сярэдні, месцамі парыўны.

Тэмпература паветра мінімальная ўночы — ад +3°С на паўночным усходзе да +12°С на паўднёвым захадзе краіны, максімальная ўдзень – +8..+14°С, а на поўдні Беларусі +15..+20°С. Атмасфэрны ціск уначы істотна не зменіцца, удзень будзе падаць.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».