21 кастрычнiка 2023, Субота, 23:59
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У Данецку грымнулі выбухі: шугае магутны пажар

1
У Данецку грымнулі выбухі: шугае магутны пажар

Расейцы хаваюць, што менавіта палае.

У суботу, 21 кастрычніка, часова акупаваны Данецк здрыгануўся ад выбухаў.

Як паведамляе «Уніан» са спасылкай на мясцовыя суполкі, выбухі грымнулі ў Калінінскім раёне места, каля «матэля» і мясакамбіната. Як паведамляюць відавочцы, расейская СПА не ўправілася. Над местам відаць стаўбуны чорнага дыму.

Як піша «Типичный Донецк», у Будзёнаўскім раёне Данецка знайшлі адломкі ракеты.

На месцы "прылёту" шугае магутны пажар. Акупанты пакуль не каментуюць, што менавіта палае.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».