Што цяпер адбываецца ў беларускіх абменніках?
4- 21.10.2023, 21:14
- 20,758
Даляр працягвае здзіўляць.
Даляр на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы на гэтым тыдні пераважна таннеў. «Зеркало» паглядзела, якія курсы валют устанавілі абменнікі на выходныя.
Самы высокі курс продажу банкамі даляра - 3,3 рубля («Банк БелЗЭБ»), а самы нізкі - 3,259 рубля («БНБ-Банк», «РРБ-Банк», «Статусбанк»).
Удакладнім, што ў розных абменніках аднаго банка курсы валют могуць адрознівацца.
Выгадней за ўсё здаваць амерыканскую валюту ў «Альфа Банк» - 3,253 рубля.
Самы высокі курс продажу банкамі еўра - 3,49 рубля («Банк БелЗЭБ»), а самы нізкі - у «Банк ЗГБ», «БНБ-Банк», «Статусбанк» (3,45 рубля).
Еўра больш выгадна здаваць у «Альфа Банк», «БСБ Банк» — 3,44 рубля.
Нагадаем, у Беларусі захоўваюцца цяжкасці з наяўнымі еўрамі ў абарачэнні. Многія банкі цяпер прадаюць толькі тыя банкноты, якія здаюць іншыя кліенты.
Курс пакупкі расейскага рубля самы высокі ў «Статусбанк» — 3,374 рубля за 100 расейскіх рублёў.
Самы высокі курс продажу банкамі расейскага рубля - 3,45 рубля за 100 расейскіх рублёў («Тэхнабанк»), а самы нізкі - 3,39 рубля («Альфа Банк», «РРБ-Банк»).