22 кастрычнiка 2023, Нядзеля, 0:31
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Па аэрадроме ў Бярдзянску нанесены новы ўдар

16
Па аэрадроме ў Бярдзянску нанесены новы ўдар

Пасля выбухаў у неба ўзняўся слуп чорнага дыму.

У суботу, 21 кастрычніка, прагрымелі новыя выбухі ля аэрадрома ў Бярдзянску, па якім раней Сілы абароны Украіны нанеслі ўдары ракетамі ATACMS.

«Апостроф» са спасылкай на мясцовых жыхароў паведамляе, што асабліва гучна было ў раёне вайсковага гарадка.

Пасля выбухаў у неба таксама ўзняўся слуп чорнага дыму. Мясцовыя жыхары адзначаюць працу расейскіх сістэм СПА і мяркуюць, што ля вайсковага гарадка зафіксаваныя прылёты.

Варта адзначыць, што магутная «бавоўна» наведала партовы горад амаль адначасова з выбухамі ў Данецку, дзе, паводле папярэдняй інфармацыі, быў нанесены ўдар па пазіцыях УС РФ.

Прарасейскія медыя са свайго боку прызнаюць факт выбухаў у Бярдзянску і запэўніваюць, што СПА захопнікаў нібыта паспяхова адпрацавала. На месца ўжо прыбылі экстраныя службы.

«Акупанты зноў за сваё: спрацавала СПА, але мы яшчэ не ўдакладнілі, што адбылося. Ну і наогул шэдэўральна выглядаюць іх заклікі не верыць УСУ пасля апошняга прылёту па аэрапорце. Гэта не яны дзень візгаталі, што СПА ўсё збіла ў мінулы раз?», - высмеялі заяву акупантаў у мясцовых пабліках.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».