22 кастрычнiка 2023, Нядзеля, 0:31
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У рэдакцыі раёнкі будуць шукаць «экстрэмістаў» праз няўдалую вёрстку

10
У рэдакцыі раёнкі будуць шукаць «экстрэмістаў» праз няўдалую вёрстку

Лукашыстам не спадабаліся аб'явы, якія размясцілі побач з тэкстам пра вайскоўцаў.

Праз няўдалую вёрстку на адной са старонак мазырскай раённай газеты «Жыццё Палесся» сілавікі будуць шукаць «экстрэмістаў» у рэдакцыі. Побач з тэкстам аб вайскоўцах размясцілі аб'явы рытуальных паслуг, паведамляе «Белсат».

Так, у нумары газеты за 19 кастрычніка на адной старонцы з матэрыялам з заклікам паступаць у Вайсковую акадэмію РБ да абітурыентаў размясцілі рэкламу некалькіх рытуальных паслуг, іншай рэкламы на старонцы амаль няма. У выніку «неабыякавыя грамадзяне» ўбачыўшы гэта, паведамілі сілавікам.

«Службовыя асобы Гомельскага аблвыканкама разварот з артыкулам вывучылі, згодны з довадамі «неабыякавых грамадзян», ужывуць адпаведныя захады! Рэдакцыя выдання правяраецца на «экстрэмізм» тэрытарыяльнай управай ГУБАЗ», – паведамляе тэлеграм-канал, блізкі да сілавікоў.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».