Эксперт: Генералы РФ моцна аблічыліся
9- 21.10.2023, 17:26
- 18,174
Пад Аўдзееўкай фармуюцца ўмовы перамогі Украіны.
У расейскіх Z-каналах нарастаюць панічныя настроі з нагоды правалу наступлення ўзброеных сіл РФ у Аўдзееўцы. Яны ўсвядомілі, што генералы РФ, імаверна, зрабілі фатальную памылку.
Як піша dialog.ua, пра гэта распавёў вядомы расейскі гісторык Дзмітрый Чарнышэўскі.
Асабліва моцна яго зацікавіла паведамленне аднаго з Z-каналаў аб тым, што правал пад Аўдзееўкай можа прывесці да абрынання расейскага фронту.
- Мы цяпер губляем нашы апошнія злучэнні ў спробах уклінення ў абарону супраціўніка ў Аўдзееўцы. Часткі гэтыя, як і боепрыпасы для іх, збіраліся і абсталёўваліся з зімы. Калі неўзабаве не будзе поспеху, атрымліваецца, што часткі гэтыя былі выкарыстаныя марна. А ў супраціўніка ўсё яшчэ ёсць аператыўныя рэзервы, і іх лагістычнае плячо моцна карацейшае за наша. Наяўнасць такіх падраздзяленняў дазволіць ім правесці наступленне з прарывам фронту і выхаду на аператыўныя прасторы, - гаварылася ў паведамленні расейскага Z-канала.
Чарнышэўскі мяркуе, што рэсурс вельмі блізкі да праўды.
- Яны пачалі разумець, што кашу, завараную пад Аўдзееўкай, давядзецца сёрбаць ім, і як бы ад гэтай кашы зубы не павыпадалі, - напісаў гісторык.
Ён запэўніў, што спроба расейцаў наступаць пад Аўдзееўкай - гэта вялікі поспех для Украіны. Фактычна УСУ атрымалі магчымасць перамолваць расейскія войскі ў абароне, што з'яўляецца самым пераважным варыянтам.
- Ідэальная стратэгія для Украіны - гэта знясіліць расейскае войска ў абароне, у кровапралітных баях, а потым, калі РФ знясіліць свае рэзервы, нанесці кінжальны ўдар, распароць расейскую лінію абароны і нанесці рашучае паражэнне.
Пад Аўдзееўкай патрэбныя суадносіны страт: 1 да 5. Вось там тая вайна, якая патрэбная Украіне, там тыя перамогі, якія ёй на гэтай стадыі неабходныя. Пакуль сітуацыя развіваецца надзвычай спрыяльна для Украіны. І галоўная таму прычына - вар'яцкае імкненне расейскіх генералаў, у якіх знайшліся нейкія рэзервы…Ім свярбела, што рэзервы прастойвалі. Кінулі ў бой, каб павесіць медаль на пуза, - распавёў гісторык.