22 кастрычнiка 2023, Нядзеля, 1:42
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы скінулі на Херсоншчыну 24 кіраваныя авіябомбы і стукнулі дронамі

3
Расейцы скінулі на Херсоншчыну 24 кіраваныя авіябомбы і стукнулі дронамі

Пад агнём былі чатыры населеныя пункты Берыслаўскага раёна, ёсць траплянні.

Расейскія акупанты сёння апоўначы выпусцілі па Херсонскай вобласці 24 кіраваныя авіябомбы. Пра гэта паведаміў кіраўнік Херсонскай абласной ваеннай адміністрацыі Аляксандр Пракудзін.

Ён адзначыў, што пад варожым агнём апынуліся чатыры населеныя пункты Берыслаўскага раёна.

- Таксама ў Берыславе скінулі выбухоўку з дрона. Ёсць траплянне ў адмінбудынак, - дадаў Пракудзін.

Ва ўправе Дзяржаўнай службы надзвычайных сітуацый у Херсонскай вобласці адзначылі, што войска Расеі працягвае тэрор мірнага насельніцтва абстрэльваючы жылыя кварталы Херсона.

- Уначы херсонцы прачнуліся ад магутных выбухаў. Адзін з варожых набояў патрапіў у шматкватэрны жылы дом, у дзвюх кватэрах на другім паверсе пачаўся пажар, - сказана ў паведамленні.

Пажарныя прыбылі хутка, патушылі полымя, не дапусціўшы перакідвання агню на іншыя кватэры.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».