14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 20:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта будзе гібеллю Пуціна»

3
«Гэта будзе гібеллю Пуціна»

Кіраўнік РФ адчайна чапляецца за апошнюю саломінку.

Былы міністр абароны Вялікай Брытаніі Бэн Уолес заявіў, аб правалах расейскага прэзідэнта-дыктатара Уладзіміра Пуціна ў вайне, якую ён пачаў ва Украіне.

Пра гэта экс-кіраўнік брытанскага Мінабароны напісаў у калонцы для The Telegraph.

«У гэтай вайне можна перамагчы. Уладзімір Пуцін цярпіць няўдачу. Рамантызм, эгаізм і помста прымусілі Пуціна ўварвацца ва Украіну, і гэта будзе яго гібеллю. Яго войска страціла больш за 2500 танкаў, 6500 бронемашын і амаль 300 000 чалавек забітымі ці параненымі», - заявіў Бэн Уолес.

Са слоў брытанскага палітыка, дыктатар Пуцін цяпер «адчайна чапляецца за дзве апошнія рэчы, якія могуць яго выратаваць» - час і раскол міжнароднай супольнасці.

«Мы павінны дапамагчы Украіне захаваць набраны тэмп, а для гэтага спатрэбіцца больш боепрыпасаў, ATACMS і Storm Shadows. І самы найлепшы спосаб захаваць адзінства міжнароднай супольнасці - гэта дэманстрацыя поспеху», - заявіў экс-міністр.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках