8 кастрычнiка 2024, aўторак, 23:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

44-гадовая беларуска ў Нямеччыне здабыла адразу два першыя прызы ў турніры па бодзібілдынгу

2
44-гадовая беларуска ў Нямеччыне здабыла адразу два першыя прызы ў турніры па бодзібілдынгу

У культурысткі адразу пасля турніру была падвойная радасць.

Ураджэнка Беларусі Вольга Маўх, якая жыве ў Нямеччыне, у свае 44 гады паспяхова займаецца бодзібілдынгам і здабывае месцы ў аматарскіх спаборніцтвах. Аб гэтым са спасылкай на Pforzheimer Zeitung піша «Беларусь и мир».

Напрыклад, 23 верасня на конкурсе East German Classic, арганізаваным на ўзроўні NPC Regional у горадзе Вільдаве, зямля Брандэнбург, Вольга ўзяла адразу два першыя прызы — у катэгорыях Masters 35+ і Open Class B.

Як паведамляе аўтар тэксту, жанчына жыве ў горадзе Мюлакеры, зямля Бадэн-Вюртэмберг, і кіруе фітнэс-клубам Ambiente ў размешчанай побач камуне Ілінген.

З яго слоў, у культурысткі адразу пасля турніру была падвойная радасць: ад здабытых перамог і ад таго, што змагла нарэшце ўдосталь паесці ўсяго, ад чаго доўга даводзілася адмаўляцца.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках