14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 12:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, дзе і калі Пуцін абвесціць аб сваім вылучэнні на новы тэрмін

9
Стала вядома, дзе і калі Пуцін абвесціць аб сваім вылучэнні на новы тэрмін

Для гэтага абранае незвычайнае мерапрыемства.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін можа абвясціць аб вылучэнні на новы прэзідэнцкі тэрмін на адкрыцці выставы-форуму «Расія» ў пачатку лістапада, піша «Коммерсант» са спасылкай на крыніцы, блізкія да адміністрацыі прэзідэнта РФ.

«Гэта будзе стрыжнявое мерапрыемства ўсёй кампаніі», — кажа адна з крыніц наконт выставы. Яна пройдзе на пляцоўцы ВДНГ з 4 лістапада 2023-га да 12 красавіка 2024 года і «перакрые» па тэрмінах прэзідэнцкую кампанію.

Выстава павінна прадэманстраваць «найважнейшыя дасягненні РФ у розных галінах эканомікі». У гэтым яна адродзіць савецкую традыцыю і стане першым такім мерапрыемствам на ВДНГ пасля распаду СССР.

Згодна са сцэнарам, які прапрацоўваюць у Крамлі, прэзідэнт можа абвясціць аб сваім пераабранні ў 2024 годзе на форуме гарадоў у рамках выставы.

«Тады гэта прагучыць лагічна, бо гэта і будзе пляцоўка, якая прадстаўляе ўсю Расею», – адзначае крыніца. Пры гэтым яна абмовілася, што гэта - адзін з варыянтаў, які будзе прапанаваны прэзідэнту, але канчатковы выбар Пуцін зробіць сам.

Таксама выстава «Расія» задасць «ідэалагічную рамку» кампаніі пераабрання Пуціна. «Мы вялікая краіна са сваёй ідэнтычнасцю, цывілізацыя, мы змагаемся за свае каштоўнасці, сям'я найважнейшая. Ворагі спрабуюць нас адолець, але мы настолькі кансалідаваныя, што яны гэтага не здолеюць», - коратка пераказаў яе сутнасць адзін з суразмоўцаў.

Таксама падчас кампаніі пераабрання Пуціна будзе закранацца тэма вайны ва Украіне, але яна не стане дамінантнай і будзе згадвацца «роўна столькі, колькі трэба», адзначылі крыніцы.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках