15 кастрычнiка 2024, aўторак, 23:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даляр з запасам абнавіў абсалютны максімум у Беларусі

18
Даляр з запасам абнавіў абсалютны максімум у Беларусі

Амерыканская валюта ўстанавіла новы рэкорд у пачатку таргоў.

У пачатку таргоў у Менску даляр скокнуў адразу на тры капейкі (+3,24) да 3,3362 беларускага рубля. Гэта абсалютны максімум.

Папярэдні рэкорд быў 15 сакавіка 2022 года на фоне зніжэння курса расейскага рубля ў выніку санкцый праз вайну ва Украіне.

Тады даляр вырас да 3,3195 беларускага рубля.

Расейскі рубель сёння апускаецца на 1,74 капейкі да 3,3505 беларускага за 100 адзінак.

Кітайскі юань расце на 1,49 да 4,5519 за 10 адзінак.

Таргі прадаўжаюцца.

У пачатку года курсы былі наступнымі: даляр - 2,7364, еўра - 2,9073, расейскі рубель - 3,7835 за 100 адзінак, юань - 3,8617.

Рост даляра з пачатку года склаў 60 капеек.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках