6 кастрычнiка 2024, Нядзеля, 17:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША раскрылі новую мэту Пуціна ў вайне з Украінай

19
У ЗША раскрылі новую мэту Пуціна ў вайне з Украінай

У чым цяпер палягае стратэгія Крамля?

Стратэгія Расеі ў вайне ва Украіне цяпер палягае ў тым, каб прымусіць Захад адмовіцца ад дапамогі Кіеву.

Аб гэтым заявілі амерыканскія чыноўнікі, з якімі на ўмовах ананімнасці паразмаўляла выданне The New York Times.

Са слоў амерыканскіх чыноўнікаў, Расея расчараваная тым, што Злучаныя Штаты і Еўропа па-ранейшаму адзіныя ў вайсковай і эканамічнай падтрымцы Украіны.

Яны перакананыя, што Пуцін мае намер паспрабаваць пакласці гэтаму канец, выкарыстоўваючы шпіёнскую сетку і новыя тэхналогіі для прасоўвання прапаганды ў падтрымку прарасейскіх палітычных партый і распальваючы тэорыі змовы.

Пуцін мяркуе, што ён можа паўплываць на амерыканскую палітыку, каб аслабіць падтрымку Украіны і патэнцыйна аднавіць сваю перавагу на полі бою, заявілі NYT амерыканскія афіцыйныя асобы.

Масква таксама, магчыма, паспрабуе падтрымаць прарасейскіх кандыдатаў у Еўропе, уплываючы не толькі на нацыянальныя выбары, але і на выбары ў Еўрапейскі парламент у наступным годзе.

Расея, са слоў амерыканскіх чыноўнікаў, увесь час праводзіць інфармацыйныя аперацыі, накіраваныя на ганьбаванне палітыкі NATO і ЗША, і, магчыма, актывізуе намаганні ў найбліжэйшыя месяцы - напярэдадні амерыканскіх прэзідэнцкіх выбараў.

Канчатковай мэтай Расеі будзе дапамога ў падрыве пазіцый кандыдатаў, якія падтрымліваюць Украіну, і змена палітыкі ЗША.

Але нават калі Масква не зможа паўплываць на канчатковы вынік выбараў, яна зможа выклікаць столькі дэбатаў наконт дапамогі Украіне, што будучаму Кангрэсу будзе больш складана забяспечыць дадатковую падтрымку ваюючай краіне, гавораць амерыканскія чыноўнікі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках