«Клопат мадам Качанавай пахне «заходнімі традыцыямі»
27- 3.10.2023, 11:46
- 20,342
Чаму лукашысты занепакоіліся колькасцю беларусаў.
На днях зноў з'явілася навіна, што Наталля Качанава занепакоілася нізкай нараджальнасцю, а яшчэ больш — познімі шлюбамі (агулам шлюбы ў Беларусі ажно ў 27 гадоў), — піша чытачка сайта Charter97.org з Гародні.
І таму Качанава разам з РПЦ мае намер выправіць гэтую сітуацыю. Са слоў лукашысткі пачынаць працу над гэтай памылкай трэба яшчэ ў дашкольным узросце. Мне здаецца, тут пахне «заходнімі традыцыямі».
Успамінаю сваё дзяцінства і СССР. Як дзецям укладвалі ў галаву, што цябе бусел прынёс, ці яшчэ горш, што цябе як нейкае паскуднае кацяня знайшлі ў капусце. Яшчэ ўсплывае выраз пра краму: папрасі маму, каб табе браціка ў краме купілі.
Усе гэтыя выразы былі аб тым, што няма ніякай сувязі з бацькамі, пагатоў з радаводам. Што ты нейкая выпадковасць і дзякуючы камуністычнай партыі табе знайшлі бацькоў.
І вось цяпер Качанава разам з Веньямінам будуць хадзіць па садках і расказваць роўна так, як напісана ў Бібліі: пладзіцеся і множцеся.
І праўда, чаго гэта жаночай палове чалавецтва абгінацца, саспела дзеўка ў 14, то і нараджай: пад 20 гадоў траіх, а то і 4 можна для «вялікага» дыктатара нарадзіць, а ў 20 гадоў ужо і на працу выйсці, каб выстарчыла працоўнага стажу на пенсію. Аб працоўным месцы можна не перажываць, вакансій - хоць гаць гаці.
Ну і калі ўжо так занепакоіліся колькасцю насельніцтва, то падазраю, што неўзабаве забароняць кантрацэптывы, каб не змяншаць штучна нараджальнасць.
Такі клопат мадам Качанавай мы разумеем, бо дыктатуры патрэбныя парабкі (калі няма вайны), а калі ўлезуць у вайну – то і гарматнае мяса не будзе лішнім.