СМІ: Арменія абвесціць Пуціна ў вышук адпаведна з ордэрам з Гаагі
8- 3.10.2023, 12:29
- 9,246
Парламент Арменіі ратыфікаваў Рымскі статут.
Парламент Арменіі ратыфікаваў Рымскі статут Міжнароднага крымінальнага суда (МКС). Аб гэтым 3 кастрычніка паведамляюць мясцовыя СМІ. Трансляцыя вялася на сайце парламента.
У абмеркаваннях ратыфікацыі ўзяла ўдзел толькі фракцыя Нікола Пашыняна «Грамадзянская дамова». Апазіцыйныя фракцыі выступілі з заявай і асудзілі пастанову, зазначыўшы, што такім крокам яны падстаўляюць пад удар стасункі з Расеяй.
Фракцыі «Арменія» і «Гонар маю» пакінулі залу паседжанняў падчас абмеркавання статуту і не бралі ўдзел у галасаванні, паведамляе The Moscow Times.
Выданне адзначае, што «пасля страты Нагорнага Карабаха Арменія абвесціць Пуціна ў вышук адпаведна з ордэрам з Гаагі».
«Гэта не з'яўляецца крокам супраць Расеі, а звязанае з пытаннямі нашай бяспекі», - падкрэсліў прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян.
Ён казаў, што Арменія пачала працэс ратыфікацыі яшчэ ў снежні 2022 года. «Адбылося няўдалае супадзенне ў кантэксце дачыненняў Расеі і МКС», - адзначыў ён.
У сакавіку суд у Гаазе выдаў ордэр на арышт прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна паводле падазрэння ў незаконнай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей. На яго думку, АДКБ не выканала і не выконвае сваіх абавязацельстваў перад рэспублікай.