Сіноптыкі папярэдзілі аб моцным ветры ў сераду
1- 3.10.2023, 14:57
- 4,168
Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.
У сераду варункі надвор'я ў Беларусі вызначацьмуць атмасферныя франты ад цыклону, які перамяшчаецца з поўдня Швэцыі на Ленінградскую вобласць Расеі.
На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы.
Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.
Вецер паўднёва-заходні, заходні парывісты, уначы месцамі, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі Беларусі моцны парывісты.
Уначы тэмпература +11..+16°С, удзень максімальна +14..+20°С.