4 кастрычнiка 2024, Пятніца, 21:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску і вобласці адключаюць лукашэнкаўскую прапаганду

6
У Менску і вобласці адключаюць лукашэнкаўскую прапаганду

Падрабязнасці.

У Менску і некаторых раёнах Менскай вобласці заўтра, 4 кастрычніка, на некалькі гадзін адключаць тэлевізію і радыё. Пра гэта паведамляе філіял «Міжгародняя сувязь», які адказвае за вяшчанне ў гэтым рэгіёне.

4 кастрычніка з 09.00 да 15.00 на тэрыторыі Менска, Менскага, Лагойскага, Смалявіцкага, Чэрвеньскага, Пухавіцкага, Дзяржынскага, Уздзенскага, Валожынскага, Маладзечанскага, Вілейскага і Барысаўскага раёнаў будзе адсутнічаць абавязковы агульнадаступны пакет праграм у SD- і HD-фарматах, эфірнае вяшчанне «Космас-ТБ» і вяшчанне радыёстанцый ва УКХ- і ФМ-дыяпазонах.

Часовае адключэнне звязанае з рамонтнымі працамі.

У выпадку заканчэння работ раней названага тэрміну работа перадатчыкаў будзе адноўленая.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках