14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 21:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы ўвайшлі ў тройку замежнікаў, якія найбольш набываюць кватэры ў Польшчы

2
Беларусы ўвайшлі ў тройку замежнікаў, якія найбольш набываюць кватэры ў Польшчы

Набыць кватэру можа кожны замежны грамадзянін, які знаходзіцца легальна.

Іншаземцы ўсё часцей набываюць нерухомасць у Польшчы. Паводле статыстыкі Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, у 2022 годзе людзі з замежнымі пашпартамі набылі іх 14 359. У першую тройку пакупнікоў уваходзяць беларусы, паведамляе Fxmag.pl.

«Найбольш актыўнымі на польскім рынку нерухомасці з'яўляюцца грамадзяне Украіны, якім летась належала 6393 кватэры, што на 40% больш, чым у 2021 годзе. З пачаткам вайны гэтая колькасць сістэматычна павялічвалася», - кажа Эміль Баста з офіса продажаў распрацоўніка WPBM Mój Dom S.A.

Другой па велічыні групай замежнікаў, якія купляюць кватэры ў Польшчы, з'яўляюцца немцы, якія ў 2022 годзе набылі блізу 1,4 тысяч жылых памяшканняў. На трэцім месцы беларусы, якія купілі летась не менш як 1,3 тысячы кватэр.

У Польшчы купіць кватэру можа кожны замежны грамадзянін, які легальна знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы (на падставе візы або дазволу на жыхарства або ў статусе рэзідэнта іншай краіны Еўразвязу). Спецыяльны дазвол у Міністэрстве замежных спраў трэба атрымліваць толькі на куплю прыватнага дома, але не кватэры - дазволу не трэба на тое, што называецца samodzielny lokal mieszkalny.

Замежнікі з дазволам на жыхарства ў Польшчы могуць прэтэндаваць на крэдыты для жылля ці для іпатэкі. З замежнікамі працуе большасць папулярных банкаў, кожны мае свае патрабаванні, а ўладальнікам часовага дазволу на жыхарства крэдыты на жыллё даюць менш ахвотна, чым людзям са сталым ДНЖ. Стаўкі па крэдытах - 8-9% гадавых, але замежнікі могуць таксама прэтэндаваць на льготныя крэдыты для першага жылля пад 4% гадавых.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках