9 кастрычнiка 2024, Серада, 0:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Салаўёў зладзіў істэрыку праз «ярлык», які даў яму пошукавік «Яндэкс»

26
Салаўёў зладзіў істэрыку праз «ярлык», які даў яму пошукавік «Яндэкс»

Пра сваю крыўду рупар Крамля расказаў на расТВ.

Пошукавік «Яндэкс» абазваў вядомага пракрамлёўскага журналіста Уладзіміра Салаўёва «прапагандыстам». Такая «несправядлівасць» выклікала ў яго істэрыку, піша «Обозреватель».

Пра сваю крыўду рупар Крамля расказаў у эфіры адной са сваіх перадачаў на расТВ. Ён заявіў, што не любіць сістэму «Яндэкс».

«Набіраю “Дзмітрый Гардон” – “украінскі журналіст”. Набіраю “Уладзімір Салаўёў” – “расейскі прапагандыст”. Пачвары вы кон***ыя!» – крычаў Салаўёў.

А перад тым Салаўёў зладзіў на публіку істэрыку, таму што расейцы, высвятляецца, даволі актыўна пераводзяць грошы ў падтрымку Узброеных сілаў Украіны. Такіх грамадзянаў краіны-агрэсаркі ён абазваў «здраднікамі». Ён адзначыў, спасылаючыся на звесткі «кампетэнтных органаў», што 25 тыс. грамадзянаў РФ дапамагаюць сродкамі ўкраінскаму войску.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках