14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 11:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У галоўнай тэхнічнай ВНУ Расеі ўсіх студэнтаў абавязалі вучыць кітайскую

14
У галоўнай тэхнічнай ВНУ Расеі ўсіх студэнтаў абавязалі вучыць кітайскую

Яе вучаць нароўні з ангельскай.

Кіраўніцтва Маскоўскага фізіка-тэхнічнага інстытута (МФТІ) увяло вывучэнне кітайскай у якасці другой абавязковай замежнай мовы. Яе павінны будуць вучыць усе студэнты, якія валодаюць ангельскай мовай на ўзроўні не ніжэйшым за C1, паведамілі ў прэс-службе інстытута «Інтэрфаксу».

Дырэктарка цэнтра моўнай падрыхтоўкі і тэставання МФТІ Алена Базанава дадала, што новаўвядзенне закранае студэнтаў усіх курсаў бакалаўрыяту і першага – другога курсаў магістратуры. Студэнты, якія пачалі вывучэнне кітайскай мовы ў мінулым навучальным годзе на бакалаўрыяце і ў магістратуры, паспяхова прадаўжаюць яе вывучэнне ў гэтым навучальным годзе.

Увесну студэнты МФТІ пачалі скардзіцца на тое, што іх прымушаюць вучыць кітайскую мову нароўні з ангельскай. Тады ў прэс-службе ВНУ растлумачылі, што такім чынам выпускнікі змогуць абапірацца ў сваёй навуковай і даследчай працы на апошнія навуковыя публікацыі і будуць здольныя чытаць тэхнічную дакументацыю.

«Менавіта на кітайскай мове ў цяперашні час напісана да 27% усіх навуковых артыкулаў у профільных для МФТІ абласцях, а паводле прагнозу даследнікаў да 2030 г. да паловы ўсёй тэхнічнай і інжынернай дакументацыі будзе апублікавана на мове нашай усходняй суседкі. У выкладанні кітайскай мовы мы, у першую чаргу, нацэленыя на засваенне тэхнічнага перакладу», – тлумачылі тады ў прэс-службе ВНУ.

Студэнты ВНУ арганізавалі збор подпісаў супраць абмежаванняў у выбары замежнай мовы. У адказ на пратэсты МФТІ заяўляў пра вяртанне да традыцыйнай мадэлі выкладання замежных моваў. Аднак супольная праца са студэнцкай супольнасцю ў фарматах і аб'ёмах выкладання не прывяла да кансэнсусу.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках