8 кастрычнiка 2024, aўторак, 10:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bild: Шродэра адсадзілі ад канцлера Нямеччыны праз сувязі з Крамлём

10
Bild: Шродэра адсадзілі ад канцлера Нямеччыны праз сувязі з Крамлём
ГЕРХАРД ШРЭДЭР

Шольц не захацеў сядзець побач з сябрам Пуціна.

3 кастрычніка ў нямецкім Гамбургу на мерапрыемстве ў гонар 33-й гадавіны аб'яднання Нямеччыны былога канцлера ФРГ Герхарда Шродэра адсадзілі ад іншых палітыкаў праз ягоныя сувязі з прэзідэнтам краіны-агрэсаркі Расеі Уладзімірам Пуціным. Пра гэта паведамляе ў Telegram «Bild на расейскай».

Выданне адзначае, што ў Гамбургу прайшло богаслужэнне ў царкве Святога Міхаіла, а таксама цырымонія ў Эльбскай філармоніі, і ў гэтых мерапрыемствах удзельнічалі блізу 1300 чалавек. Экс-канцлерка Нямеччыны Ангела Меркель ад удзелу адмовілася, а Шродэр прыйшоў з жонкай, піша Bild.

«Гэта стала праблемай для службы пратаколу, бо многія нямецкія палітыкі не хочуць з'яўляцца на адным фота са Шродэрам праз ягоныя сувязі з Уладзімірам Пуціным. Але і адсадзіць яго на апошнія шэрагі было нельга, бо ён былы канцлер. У выніку 79-гадовага палітыка пасадзілі ў сярэднія шэрагі каля праходу далей ад [канцлера] Олафа Шольца і [прэзідэнта] Франка-Вальтэра Штайнмаера», – сцвярджае выданне.

Яно апублікавала некалькі фота з мерапрыемстваў, на іх Шродэр сядзіць толькі побач з жонкай Кім Са Ён.

Bild высветліў, што арганізатары стараліся, каб Шольц і Штайнмаер «нават не праходзілі міма экс-канцлера і не трапілі з ім на адно фота».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках