Навукоўцы даследавалі адзін з камянёў Стоўнхэнджа і вельмі здзівіліся
1- 3.10.2023, 19:54
- 10,512
Алтарны камень адрозніваецца ад іншых.
Даследнікі з факультэта геаграфіі і навук аб Зямлі Аберыстуіцкага ўніверсітэта (Вялікая Брытанія) высветлілі, што Алтарны камень знакамітага кромлеха адрозніваецца па складзе ад астатніх камянёў, піша New Voice.
Меркавалася, што большасць камянёў Стоўнхэнджа былі здабытыя ў вобласці Мінід Прэселі ва Уэльсе, якая знаходзіцца за 225 км ад Стоўнхэнджа. Аднак даследаванне паказала, што Алтарны камень мае больш складаны геалагічны склад, што выклікала сумневы ў ягоным паходжанні.
Алтарны камень адрозніваецца ад іншых камянёў Стоўнхэнджа вялікай часткай пясчаніку, у адрозненне ад астатніх камянёў у гэтай мегалітычнай структуры, якія маюць магматычнае паходжанне.
Галоўнай адметнай прыкметай Алтарнага каменя з'яўляецца высокае ўтрыманне барыю, якое не характэрнае для іншых узораў са Стоўнхэнджа.
Даследнікі правялі разнастайныя аналізы, уключаючы аптычную петраграфію, партатыўны рэнтгенаўскі аналіз, раманаўскую спектраскапію і аўтаматызаваны аналіз SEM-EDS узораў з фармацыі чырвонага пясчаніку ў Англа-Валійскім басейне. Вынікі паказалі, што склад Алтарнага каменя не адпавядае ўзорам з басейна, што ўзнімае пытанні пра ягонае паходжанне.
Гэтае адкрыццё падкрэслівае неабходнасць вывучэння паходжання Стоўнхэнджа.