14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 11:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Мікіта Найдзёнаў уцёк з «хатняй хіміі»

4
Палітвязень Мікіта Найдзёнаў уцёк з «хатняй хіміі»
Мікіта Найдзёнаў

Ён здолеў пакінуць Беларусь.

Менскі музыка, шоўмэн і паэт Мікіта Найдзёнаў пакінуў Беларусь і пераехаў у Польшчу. Ён здолеў гэта зрабіць нягледзячы на прысуд да абмежавання волі. Пра выезд Мікіта паведаміў у сваім Instagram.

«Столькі ўсяго здарылася са мной за апошнія паўгода! Такая фактура, хоць у стэндап, хоць на новы зборнік. Жыву ў Варшаве, будую планы, і ёсць адчуванне, што ўсё атрымаецца. Адкрыты да супрацоўніцтва і буду проста рады сустрэцца! – напісаў Найдзёнаў. – Часта пішуць "далей – больш" і робяць памылку, таму што правільна "далей – Польшча"», – дадаў ён.

Найдзёнава затрымалі ў сакавіку 2023 года і змясцілі ў СІЗА паводле абвінавачання ва ўдзеле ў пратэстах паводле арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). 24 ліпеня суд у Менску прызнаў яго вінаватым і асудзіў да 3 гадоў «хатняй хіміі» (абмежаванні свабоды без накіравання ў папраўчую ўстанову).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках