Падарунак Пуціну
23- TELEGRAM-КАНАЛ «СЕРПОМПО»
- 3.10.2023, 20:20
- 19,992
Расея нанесла ўдар па армянскім каньяку.
Як усё ж правільна працуе расейская сістэма! Армянскі парламент прыняў «некарэктную пастанову», ратыфікаваўшы Рымскі статут, заявіў Пяскоў. Расея тут жа адказала «карэктнай» – забараніўшы ўвозіць на сваю тэрыторыю армянскі каньяк.
Прычым нанесла свой удар прэвентыўна: на КПП Верхні Ларс блізу 60 каньячных фураў з Арменіі стаяць ужо два тыдні. Мытнікі вызначаюць яго сапраўднасць.
Не здзівімся, калі пасля сённяшняга «падарунка» Пуціну, якому цяпер пад страхам Гаагі ў Арменію не патрапіць, увесь каньяк будзе прызнаны падробленым.
Telegram-канал «СерпомПо»