Як Лукашэнка зноў памыліўся ў сваіх прагнозах
- Telegram-канал "Нік і Майк"
- 1.11.2023, 12:16
- 12,540
Хунта дэманструе цуды альтэрнатыўнай разумовай адоранасці.
У сіняпалага геастратэга чарговае здзейсненае ў іншай рэальнасці прадказанне. Не далей, чым у пятніцу ён распавядаў пра тое, як “доблесныя байцы ХАМАСа” “знішчылі войска абароны Ізраілю”, якоедарма паспрабавала ўвайсці ў сектар Газа. І папярэджваў, што ні ў якім разе нельга працягваць аперацыю, бо будзе горш.
Не прайшло і некалькі дзён, як прагнозы, створаныя на адчуваннях, чарговым разам не апраўдаліся, прадэманстраваўшы поўную некампетэнтнасць аграфюрэра, як у разуменні сітуацыі на Блізкім Усходзе ў цэлым, так і ў ваенным планаванні.
У справах ваеннага планавання хунта паслядоўна дэманструе цуды альтэрнатыўнай разумовай адоранасці. “Кіеў за тры дні” быў, “разгром у Газе” адбыўся, але, каб цалкам усё давесці да абсурду, трэба было заявіць права прасекчы калідор праз Літву да мора.
Альтэрнатыўная міралюбнасць, заснаваная на такім жа альтэрнатыўным разуменні сваіх магчымасцей, б'е праз край. Гэтым разам нават заслужыла рэакцыю ў выглядзе ноты пратэсту.
Напраўду адзіны, з кім атрымліваецца ваяваць, - гэта бяззбройны беларускі народ. Новыя дзікія тэрміны для музыкаў з TOR BAND – яскравае таму сведчанне. І яшчэ адзін напамін, што рэпрэсіі ў краіне не спыніліся, а тэрарысты працягваюць быць тэрарыстамі.
Telegram-канал "Нік і Майк"